Всем ПРИВЕТ!

Кулінарныя традыцыі беларусаў - гэта прастата народных рэцэптаў, разнастайнасць выкарыстаных мясцовых прадуктаў, незвычайныя спосабы прыгатавання. На віртуальнай пляцоўцы кожны знойдзе для сябе карысную і неабходную інфармацыю...

Народныя трапезы

   
 Для беларускай народнай кулінарыі характэрны чатыры штодзенныя трапезы: снеданне, абед, полудзень і вячэра. Час для кожнай трапезы залежыў ад традыцый, месцазнаходжання сонца на небе. Час і ход трапезы меняліся ў перыяд выканання палявых работ.
       Першая дзённая трапеза - снеданне- звычайна праходзіла паміж 6 і 8 гадзінамі раніцы. Яна была самая кароткая, таму што кожны спяшаўся на працу.
На снеданне пяклі бліны з мукі, дранікі, варылі бульбу, смажылі сала, гатавалі яечню, якую елі з хлебам.
      Другой дзённай трапезай быў абед. У залежнасці ад мясцовых звычаяў ён праводзіўся паміж 10 і 13 гадзінамі. На абед звычайна збіралася ўся сям'я, акрамя тых, хто працаваў далёка ад дому. Абед быў самы насычаны, таму што падавалася некалькі страў. Абедзеннае меню залежыла ад сямейнага дастатку, народнага календара, майстэрства гаспадыні, сезона года. У час посту гэта былі боршч з грыбамі, халаднік, бульбяны суп з крупамі, бабовымі, тушаная бульба (морква, бручка, гарбуз), а ў багатых сем'ях яшчэ і кашы з алеем. У мясаед да гэтага меню дабаўляліся малако, сала, ў багатых сем'ях - мяса. Пасля абедзеннай трапезы адпачывалі.
      Полудзень (падвячорак)- трэцяя дзенная трапеза, якая звычайна праходзіла паміж 15 і 16 гадзінамі. Асноўнае яе прызначэнне - асвяжыць сілы работнікаў. Яна была кароткая, бо падавалася адна страва (звычайна тая, што аставалася пасля абеду).
    Чацьвёртая трапеза - вячэра - звычайна была 19-21 гадзіны. Гатавалі стравы на "скорую руку": вараная бульба з кіслым малаком ці салёнымі агуркамі, тварог са смятанай. Пілі малако, травяны адвар. Вечарам збіралася ўся сям'я, таму ў час вячэры падводзілі вынікі дня, вызначаліся з работай на заўтрашні дзень.
За сталом, калі збіраліся ўсе члены сям'і, засвоіваліся правілы этыкету - "людкасці", перадаваліся сямейныя традыцыі, набыты вопыт.
З асобай пашанай адносіліся да хлеба: са стала збіралі нават крошкі. Выходзіць з-за стала можна было толькі перажаваўшы і праглынуўшы ежу.

2 комментария:

  1. Чытаю Ваш матэрыял і адчуваю настальгію па тым, што прайшло. Можа, і не было такога дастатку, але было больш паразумення ў людзей, этыкетных паводзін, душэўнасці. Дзякую. Чытаю Вашы матэрыялы з асалодай.

    ОтветитьУдалить