Всем ПРИВЕТ!

Кулінарныя традыцыі беларусаў - гэта прастата народных рэцэптаў, разнастайнасць выкарыстаных мясцовых прадуктаў, незвычайныя спосабы прыгатавання. На віртуальнай пляцоўцы кожны знойдзе для сябе карысную і неабходную інфармацыю...

Паспрабуй, прыгатаваць!

КЛЁЦКІ

1) абабраць бульбу, памыць


2) нацерці на тарцы


3) атрымалі вось такую драную масу...


4)  атрыманую масу перакладаем у міску з сетачкай

5) адціскаем ад бульбянога соку

6) чакаем, пакуль адстаіцца сок

7) зліваем сок і у місцы застаецца крухмал

8) дабаўляем адціснутую масу у крухмал

9) дабаўляем соль, муку, перамешваем да аднароднай масы

10) тым часам, рыхтуем мясную начынку: фарш, цыбуля, перац, соль

11) перамешваем

12) з дранай масы робім шарыкі

13) у кожны шарык кладзём начынку, і фармуем шарык (клёцкі)

14) робім так усе клёцкі

15) чакаем пакуль вада закіпіць, дабаўляем соль і лаўровы лісцік

16) апускаем падрыхтаваныя клёцкі

17) варым, як толькі клёцкі ўсплывуць , яшчэ чакаем пару хвілін і гатова!

18) падаём да стала: са смятанай, маслам сметанковым, шкваркамі.....



,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

БАБКА бульбяная



1) бульбу абабраць, памыць


2) нацерці на тарцы


3) дабавіць соль, малако перамяшаць     (і калі маеце, то мясны фарш , ну зусім трошкі)


4) раскласці атрыманую масу ў падрыхтаваныя гаршочкі, зверху пакласці лаўровы лісцік

5) закрываем крышкай і  адпраўляем у печ... (а калі няма печы, то ў духоўку) запякаем прыкладна паўгадзіны

6) падаём да стала ў гаршочках , з малаком свежым ці кіслым, ці са смятанай


,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

ДРАНІКІ з мясным фаршам


 1) абабраць бульбу, памыць


2)нацерці на тарцы

3) дабавіць, соль, муку, яйка, перамяшаць 

4) падрыхтаваць свіны фарш: нарэзаць цыбулю, пасаліць, папярчыць і перамяшаць

5) на разагрэтую патэльню з тлушчам, лыжкай класці драную масу

6) на кожную аладку пакласці раплясканы кусочак прырыхтаванага фаршу

7) накрыць кожную аладку дранай масай, каб фарш не быў бачны

8) смажыць адзін бок, да ўтварэння румянай скарынкі

9) другі бок таксама да румянай скарынкі


10) падаць да стала са смятанай, а можна і без смятаны, і так, і так вельмі смачна!

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Бульба СМАЖАНАЯ


1) бульбу абабраць, памыць

2) нарэзаць скрылечкамі

3) пакласці ў патэльню тлушч і пачакаць пакуль ён растопіцца (пакласці адну скрылечку, калі яна зашыпіць, то можна апускаць падрыхтаваную бульбу)

4) апускаем падрыхтаваную бульбу ў патэльню

5) закрываем крышкай і смажым...

6) перыядычна памешваем да ўтварэння румянай скарыначкі

7) дабаўляем падрыхтаваныя грыбы (загаддзя абвараныя, амаль цалкам  гатовыя)

8) перамешваем з бульбай і смажым хвілін 5

9) солім па смаку 

10) падаём да стала: са смятанай і квашанай капусткай!

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Драныя блінцы:



1) бульбу абабраць, памыць


2) нацеркі на тарку

                                                                         

3) дабавіць соль, муку, і калі патрэбна, дык крыху вады


4) перамяшаць да атрымання аднароднай масы


5) нагрэтую патэльню змазаць алеем ці шкваркай, і пакласці пару лыжак цеста, роўна размеркаваўшы


6) падсмажаны блін перавярнуць на другі бок і жарыць да ўтварэння румянай скарынкі


 такія блінцы вельмі смачна есці, прыгатаваўшы да іх .......



а яшчэ узбіць яйкі...



,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Дранікі


 абабраць бульбу

нацерці на тарцы

 дабавіць соль, муку, перамяшаць

і пячы дранікі...



падаваць лепш усяго са смятанай!

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,
                                                           

3 комментария:

  1. Драныя блінцы і дранікі- гэта візітоўка беларускага стала. Ніколі не прыядаюцца.

    ОтветитьУдалить
  2. Так, я з вамі поўнасцю згодна! Але тут яшчэ будзе шмат цікавых страў)))

    ОтветитьУдалить
  3. Дзякую. Буду знаёміцца, частаваць сваіх знаёмых і асабліва тых, хто наведае мой дом з іншых краін.

    ОтветитьУдалить