Всем ПРИВЕТ!

Кулінарныя традыцыі беларусаў - гэта прастата народных рэцэптаў, разнастайнасць выкарыстаных мясцовых прадуктаў, незвычайныя спосабы прыгатавання. На віртуальнай пляцоўцы кожны знойдзе для сябе карысную і неабходную інфармацыю...

Кулінарны практыкум

Прыгатаванне хрушчоў бульбяных


прадукты:
              6-7 бульбін
              2 яйцо
              соль
              3 стак. мукі
              алей для смажання
.
Паслядоўнасць прыгатавання
1
Абабраную і адвараную бульбу стаўчы
   2
Змяшаць з мукой, яечнымі жаўткамі
   3
Дабавіць узбітыя бялкі, замясіць цеста
   4
Атрыманую масу тонка раскатаць, нарэзаць прамавугольнікамі
   5
У сярэдзіне прамавугольніка зрабіць надрэз, і перакруціць адзін край прамавугольніка праз разрэз
  6
Смажыць у вялікай колькасці алею
  7
Да стала падаць пасыпаўшы цукровай пудрай, а можна са смятанай ці малаком
........................................................................

Прыгатаванне аладак:


прадукты: 
              3 шклянкі вады
              4,25 шклянкі мукі
             10г. сухіх дрожджаў
             1 ст.л. цукару
             1 ст.л.цэдры лімона
             соль
             алей для смажання

Паслядоўнасць прыгатавання
1
Згатаваць цеста: змяшаць усе пералічаныя прадукты
2
Пакінуць цеста, паставіўшы яго ў цёплае месца
3
Калі цеста ўзнімецца, браць яго лыжкай, не перамешваючы
4
Смажыць на алеі, з абодвух бакоў, да ўтварэння румянай скарынкі
5
Падаць да стала з цукрам, смятанай, мёдам


,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Прыгатаванне КАЛДУНОЎ:


прадукты:
               6 сырых бульбін,
               1 вараная,
               30 г. мяса,
               1 ст. л. расліннага масла,
               30 г. тлушча,
               0.5 цыбуліны,
               1 ст.л. смятаны,
               соль

Паслядоўнасць прыгатавання
1
Сырую бульбу нацерці і адціснуць
2
Змяшаць з варанай, патоўчанай
3
Дабавіць соль
4
Зрабіць ляпешкі
5
Начыніць іх мясам, абсмажыць на раслінным масле
6
Калдуны скласці ў каструлю
7
Заліць поліўкай з абсмажанай цыбулі і смятаны
8
Паставіць у духоўку, і добра прагрэць
9
Падаваць па дзве штукі на порцыю

_._._._._._._._._._._._._._._._._._._._._._._._._._._._._._._._._.
Прыгатаванне  ДРАЧОНЫ ВЯСКОВАЙ:

  
 прадукты:
               1 шклянка малака,
               1 шклянка мукі,,
               1 ст. л. сметанковага масла, 
               2 яечных жаўтка,
               2 ст.л. цукровай пудры,
               соль,
               тлушч для змазкі патэльні


Паслядоўнасць прыгатавання
1
Добра расцерці жаўткі з пудрай, дабавіць масла і ізноў расцерці
2
Пастаянна мяшаючы, дабавіць малако і муку
3
Перамяшаць да атрымання эластычнага цеста
4
Накаліць патэльню, змазаную тлушчам
5
Уліць падрыхтаванае цеста
6
Пячы ў духоўцы прыкладна паўгадзіны
  
-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-
Прыгатаванне КАРЖОЎ:



Прадукты:
              350 г. мукі,
              1 яйцо,
              0,75 шклянкі малака,
              0,25 ч. л. соды
              соль,
              цукар

Паслядоўнасць прыгатавання
1
Замясіць крутое цеста з прапанаваных прадуктаў
2
Раскатаць
3
Нарэзаць на касую палоскі у выглядзе няправільных ромбаў
4
Пасыпаць іх цукрам
5
Пячы на патэльні, альбо ў духоўцы

.....................................................................................................
Прыгатаванне ЛАЗАНКІ:



Прадукты:
              350 г. мукі,
              1 яйцо,
              0,75 г. сала,
              соль

Паслядоўнасць прыгатавання
1
Замясіць крутое цеста
2
Раскатаць таўшчыней 2-3 мм, каб яно падсохла
3
У каструлі ўскіпяціць 1,5 л. вады,пасаліць
4
Цеста нарэзаць палоскамі шырыней 5-6  см, пасыпаць мукой
5
Скласці па 2-3 палоскі разам
6
Разрэзаць гэтыя малыя палоскі шырыней да 2 см
7
Раскласці на дошцы, пасыпаючы мукой
8
Адварыць у кіпячонай вадзе, дастаць шумоўкай на талерку
9
Падаць да стала паліў смажаным салам

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,
Прыгатаванне НАЛІСТНІКАЎ:



Прадукты:
              0,75 шклянкі мукі,
              1 шклянка малака (ці сыраваткі),
              1 яйка,
              1 ст. л. расліннага масла,
              0,25 шклянкі смятаны,
              соль

Паслядоўнасць прыгатавання
1
Прасеяную муку развесці ў 0,5 шклянкі малака
2
Дабавіць соль, перамяшаць
3
Дабавіць астальное малако і ўзбіты бялок яйка
4
Пячы тонкія бліны
5
Палажыць на іх начынку, падрыхтаваную з цертага тварагу
6
Загарнуць у выглядзе канверта
7
Налістнікі скласці ў каструлю, паліць зверху смятанай, сметанковым маслам і паставіць на некаторы час у духоўку
8
Падаваць па дзве штукі на порцыю

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Прыгатаванне ВІШНЯКУ



Прадукты:
200г. вішні,
50 г. цукру,
25 г. крухмалу

Паслядоўнасць прыгатавання
1
Вішню памыць
2
Варыць 10-15 хвілін
3
Дабавіць цукар, і закіпяціць
4
Развесці крухмал
5
Уліць разведзены крухмал і памяшаць
6
Давясці да кіпення
7
Падаць да стала, як 3-ю страву

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Прыгатаванне ЎЗВАРУ


Прадукты:
200 г. сушаных яблыкаў і грушаў,
60-80 г. мёда,
цукар па смаку

Паслядоўнасць прыгатавання
1
Сушаныя яблыкі і грушы памыць
2
Заліць вадой для набухання
3
Дабавіць мёд, цукар
4
Варыць да гатоўнасці

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Прыгатаванне КРУПНІКА



Прадукты:
2 бульбіны,
0,5 шклянкі пшоннай крупы, 40 г. сала,
1 цыбуліна,
лаўровы ліст,
соль

Паслядоўнасць прыгатавання
1
Пшано перабраць
2
Памыць у цёплай вадзе
3
Засыпаць у каструлю з кіпячонай вадой
4
Варыць памешваючы, да паўгатоўнасці
5
Дабавіць нарэзаную кубікамі бульбу
6
Свіное сала нарэзаць маленькімі кавалачкамі і абжарыць з цыбуляй
7
За 10хвілін да гатоўнасці заправіць крупнік салам з цыбуляй
8
Падаць да стала загаддзя пасыпанай зелянінай


,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Прыгатаванне СУПА МАЛОЧНАГА З БУЛЬБЯНЫМІ КЛЁЦКАМІ



Прадукты:
2 шклянкі малака,
4-5 бульбін, 
2 ст.л. мукі,
1 ст.л. масла сметанковага,
1 яйка,
соль

Паслядоўнасць прыгатавання
1
Сырую бульбу нацеркі на тарцы
2
Адціснуць праз марлю
3
Дабавіць муку, яйка, соль
4
Атрыманую масу раздзяліць на невялікія шарыкі
5
Апускаць у кіпячую падсоленую ваду
6
Гатовыя галушкі заліць кіпячоным малаком
7
Дабавіць масла
8
Падаць да стала

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,, 

Прыгатаванне АЛАДАК БУЛЬБЯНА-МАРКОЎНЫХ




Прадукты:
4 бульбіны,
1 морва,
1 яйцо,
2 ст.л. мукі,
1 ст.л.смятаны,
3 ст.л. сланечнікавага масла (алея)
соль

Паслядоўнасць прыгатавання
1
Абабраную бульбу і моркву нацерці на тарцы па асобку
2
Атрыманую масу перамяшаць
3
Дабавіць яйка
4
Муку
5
Смятану
6
Пасаліць
7
Перамяшаць, да атрымання аднароднай масы
8
Выкладываць лыжкай на патэльню змазаную алеем і смажыць з абодвух бакоў да гатоўнасці
9
Падаць да стала, па дзве штукі на порцыю са смятанай ці маслам сметанковым

 ,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,, 

Прыгатаванне МАЧАНКІ ПА-СЯЛЯНСКІ



Прадукты:
100г. сялянскай каўбасы,
1 цыбуліна,
50г. сала,
1,5 ст.л. мукі,
лаўровы ліст,
соль

Паслядоўнасць прыгатавання
1
Сялянскую каўбасу нарэзаць на кускі і абсмажыць
2
Абсмажыць сала, у канцы дабавіць цыбулю і абсмажыць усе разам
3
Муку развесці халоднай вадой
4
Уліць у кіпячую ваду, увесь час памешваць да атрымання мучной падліўкі
5
Дабавіць лаўровы ліст, соль
6
Злажыць у патэльню з падліўкай, загадзя абсмажаную цыбулю, сала, сялянскую каўбасу
7
Накрыць крышкай і тушыць 20-25 хвілін

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Прыгатаванне КАМОЎ




Прадукты:
6-7 бульбін,
50г. сала,
1-2 цыбуліны,
соль

Паслядоўнасць прыгатавання
1
Абабраную бульбу варым у падсоленай вадзе
2
Прапускаем праз мясарубку
3
Маленькія кавалачкі свінога сала падсмажваем да залацістага колеру, разам з цыбуляй
4
Перамешваем з бульбай
5
Бульбяную масу раздзяліць на шарыкі велічынёй з кулак
6
Абсмажыць на змазанай жырам патэльні да залацістага колеру
7
Падаём да стала з сметанковым маслам ці са смятанай

 ,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,, 

Прыгатаванне ПЯЛЮХІ



Прадуты:
2 шклянкі грэчневай мукі,
1 яйка,
0.75 шклянкі малака (ці вады),
масла сметанковае (ці сала) для падліўкі,
соль

Паслядоўнасць прыгатавання
1
З грэчневай мукі замясіць густое цеста, дабавіўшы яйка і малако
2
Тонка раскатаць
3
Нарэзаць ромбікамі
4
Адварыць у падсоленай вадзе
5
Адкінуць на дуршлак
6
Гатовыя пялюхі падаць да стала з сметанковым маслам, ці варэннем

 ,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Прыгатаванне ЗАЦІРКІ


Прадукты:
1.5 шклянкі мукі,
1-2яйка,
30-40г. сметанковага масла,
6-7 шклянак малака,
соль

Паслядоўнасць прыгатавання
1
Муку абсмажыць на патэльні без масла да светла-карычневага колеру
2
Дабавіць трохі вады, сметанковае масла, яйка, соль
3
Усе добра перацерці
4
Атрыманыя рваныя камкі цеста засыпаць у каструлю з кіпячым малаком
5
Варыць на маленькім агні, перыядычна памешваючы
6
Падаваць да стала ў супавых талерках

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,
  

Прыгатаванне ВЕРАШЧАКІ


Прадукты:
100г. сала,
2 ст.л. мукі,
0,4 шклянкі хлебнага квасу,
1 цыбуліна,
 соль

Паслядоўнасць прыгатавання
1
У каструлю наліць ваду, хлебны квас
2
Давесці да кіпення
3
Дабавіць раней спасіраваную і разбаўленую вадой муку і
4
Праварыць 5 хвілін
5
Абсмажыць кускі сала разам з цыбуляй
6
Перакласці ў каструлю, дабавіць соль
7
Паставіць у духоўку на 5-10 хвілін

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Прыгатаванне ГАЛАК РЫБНЫХ




Прадукты:
300 г. рыбы,
1 цыбуліна,
1 ст.л. мукі (крахмала),
60 г. малака (ці вады),
перац,
соль

Паслядоўнасць прыгатавання
1
Рыбу пачысціць, памыць
2
Адлучыць мяса ад касцей
3
Прапусціць разам з цыбуляй праз мясарубку
4
Дабавіць муку, перац, соль, малако
5
Добра перамяшаць
6
Атрыманую масу раздзяліць у выглядзе клёцак, варыць у падсоленай вадзе да гатоўнасці



5 комментариев:

  1. Аж слюнкі пацяклі. Заўтра буду частаваць унука беларускай кухняй. Дай Бог Вам здароўя і шчасця за тую справу, якая дапаможа спасцігнуць таямніцы спадчыны беларусаў і перадаць дзецям і ўнукам.

    ОтветитьУдалить
  2. Дабаўлю ў сваю "Кнігу рэцэптаў" запісы з беларускай кухні ад Марыі Рожка. Дзякую. Напярэдадні Каляд і Новага года прыміце мае віншаванні з пажаданнем здароўя, шчасця, дабрабыту. Хай праца Ваша належна цэніцца і мары Вашы заўсёды збываюцца!

    ОтветитьУдалить
  3. Вось і правільна, а ў мяне іх будзе яшчэ шмат, цікавых, тых, ранейшых, што так каштоўны і майму сэрцу! Дзякуй Вам за шчырыя словы!

    ОтветитьУдалить
  4. Добры дзень, Марыя!Захацелася наведаць Вас, пагартаць"Беларускую нацыянальную кухню"ад Марыі Рожка. Засумавала па ёй. Тым больш, што маім гасцям, якіх чакаю ў хуткім часе, будзе цікава даведацца пра гэта і, безумоўна, папрабаваць на смак. Здароўя Вам! І хай Вас ніколі не пакідае натхненне!

    ОтветитьУдалить