ДРАНІКІ з грыбным начыненнем
1) гатуем грыбное начыненне (возьмем сухія баравікі)
2) зальём іх кіпнем, і аставім набухаць
3) набухшыя грыбы нарэжам дробненькай саломкай
4) цыбульку таксама нарэжам як і грыбы
5) абсмажваем грыбкі ў алеі
6) туды ж дабаўляем цыбульку і абсмажваем ужо разам, саліць НЕ ТРЭБА!
7) павінна атрымацца вось так!
8) ну а далей: выкладваем бульбяное цеста, зверху начынку грыбную, і закрываем цестам
9) смажым з абодвух бакоў да румянай скарынкі
10) а зараз дэгусціруем!!!
СМАЧНА ЕСЦІ!!!!!!
(Гатавала дранікі з грыбным начыненнем ўпершыню, ну і вельмі СМАЧНА атрымалася!)
Комментариев нет:
Отправить комментарий