Всем ПРИВЕТ!

Кулінарныя традыцыі беларусаў - гэта прастата народных рэцэптаў, разнастайнасць выкарыстаных мясцовых прадуктаў, незвычайныя спосабы прыгатавання. На віртуальнай пляцоўцы кожны знойдзе для сябе карысную і неабходную інфармацыю...

вторник, 12 декабря 2017 г.

Трапеза


     Трапеза - гэта ўжыванне некалькіх страў у пэўнай паслядоўнасці. Але трапеза - гэта і людзі, якія ў ёй удзельнічаюць, правілы паводзін у час яе правядзення. Слова "трапеза" ўжывалі праваслаўныя хрысціяне.
Прыклад мудрага стаўлення да ежы паказала хрысціянская супольнасць. Менавіта ў храмах, манастырах трапеза набыла духоўнае значэнне. На ёй усе былі роўныя: і немаёмныя, і заможныя. Трапеза паказвала культуру харчавання амаль усім слаям насельніцтва. Падчас трапезы забараняліся пустыя размовы, чыталі карысныя  для душы павучанні.
   Характэрная асаблівасць праваслаўнай кухні- простасць і даступнасць страваў, іх карыснасць і таннасць. Асноўны яе прынцып - максімальнае ўжыванне натуральных прадуктаў: вялікай колькасці зеленіва, агародніны, садавіны пры мінімуме мяса, солі, цукру, прыправаў. Практычна няма смажання.   
На працягу стагоддзяў манастыры былі стваральнікамі сакрэтаў гатавання страваў. Манахі склалі шмат рэцэптаў, пазней імі сталі карыстацца паўсюдна, напрыклад добра вядомы "Барадзінскі" хлеб, рыс і рыба "Па-манастырску".
  Шырока распаўсюджаны трапезы звязаныя з Калядамі, Масленіцай, Вялікаднем і іншымі.
  Падчас святкавання Калядаў адбываюцца тры асноўныя трапезы:
  посная (вялікая) - перад Нараджэннем Хрыстовым;;
 багатая (шчодрая) - перад Новым годам;
посная (вадзяная)- перад Хрышчэннем.
 Абрадавай стравай на калядных трапезах была куцця, якую варылі з цэлых зярнятак і запраўлялі алеем або распушчаным мёдам. Куцця - сімвал несмяротнасці, вечнасці жыцця.
 На Нараджэнне Хрыстовае гатавалі разнастайныя прысмакі: халадзец, гусь з яблыкамі, качку з капустай, малочнага парася і іншыя стравы. Пяклі пірагі, і дробную выпечку, якую  называлі "калядкі", якія пасля свята раздавалі.

1 комментарий: