Захавалася шмат апісанняў страў, якімі
харчавалася знаць у XVIII стагоддзі. Значны матэрыял пра гэта абагульніў па
мемуарах Адам Мальдзіс. Так, па ўспамінах таго часу можна меркаваць, што ў пачатку
праўлення караля Рэчы Паспалітай Аўгуста III (1733—1763) у шляхты, "калі
яшчэ пераважаў старасвецкі звычай, не было занадта вытанчаных страў. Расол,
боршч, смажаніна, тушаная капуста...
з кавалкамі рознага мяса, каўбасы і саланіны — называлася яна гультайскім бігасам; затым — гусяціна, звараная са смятанай і з дробна парэзанымі сушанымі грыбамі, ячнай кашай засыпаная; чорны гусь, якога ў меншых паноў рыхтавалі так: кухар паліў на вугаль саломы, выцягнутай, калі не было чыстай, у паспеху з ботаў, дадаючы да гэтага лыжку альбо больш свежага мёду, даліваў...паводле патрэбы моцнага воцату, змешваў з той спаленай саломай, засыпаў перцам і імбірам — і тады ўся гускa станавілася чорнай; гэту страву вельмі любілі і падавалі ў час самых пышных банкетаў" (З.Кітовіч). Дзесьці ў гэты ж час Верашчака, каралеўскі кухмістр,прапанаваў новы спосаб падавання каўбасы, якая кроілася на колцыі палівалася вострым соусам, а елася лыжкай. Новая страва стала вядомай пад назвай "верашчака" ў гонар яе вынаходніка.
Выкарыстаныя крыніцы:
1.Зайкоўскі, Э. Старадаўняя беларуская кухня

Верашчака і па сей дзень з'яўляецца найсмачнейшай стравай. Матэрыял цікавы. Дзякую.
ОтветитьУдалитьТак, поўнасцю з вамі згодна! Найсмачнейшы сняданак!!!
ОтветитьУдалить